5. Прыняцце і распаўсюджанне хрысціянства. Культура беларускіх зямель у ІХ - сярэдзіне ХІІІ ст
У падкасце №5 абмяркуем прычыны і значэнне прыняцця хрысціянства на беларускіх землях, яго суіснаванне з язычніцтвам. Таксама даведаемся пра пісьменнасць, літаратуру, фальклор, мураванае дойлідства і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва на беларускіх землях. Абмяркуеім і выдатнейшых рэлігійных асветнікаў таго часу. Змест: 00:00 Язычніцтва (Падтэмы: язычніцкія вераванні, народны каляндар, абрадавая творчасць) 00:32 Прычыны прыняцця хрысціянства (Падтэмы: прыняцце хрысціянства на Русі, хрысціянізацыя беларускіх зямель, унутраная стрктура царквы) 00:59 Суіснаванне язычніцтва і хрысціянства. Дваяверства 01:02:06 Значэнне прыняцця хрысціянства 01:06:23 Пісьменства, літаратура, фальклор (Падтэмы: рукапісныя кнігі, пісьменства па археалагічных помніках, “Полацкі летапіс" і звесткі Васіля Тацішчава, Полацк у "Слове пра паход Ігаравы", апавядальныя жанры фальклору) 01:36:00 Рэлігійна-асветніцкія дзеячы Беларусі (Падтэмы: Ефрасіння Полацкая, Кірыл Тураўскі, Епіскап Сімяон, Аўраамій Смаленскі, Клімент Смаляціч, Епіскап Полацкі Міна, Полацкі епіскап Дыянісій) 02:22:12 Мураванае дойлідства (Падтэмы: дойлідства Полацкай зямлі, помнікі дойлідства Панямоння, помнікі абарончага дойлідства 13 ст, архітэктурныя школы) 02:48:16 Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (Падтэмы: манументальны жывапіс, кніжная графіка, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і Крыж Ефрасінні Полацкай, дробная пластыка) Літаратурныя крыніцы: 1. Касцюк, М.П. Гісторыя Беларусі : У 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага / Ю. Бохан [і інш.]: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.] – Мінск. : Экаперспектыва, 2000. – 688 с.; іл. 2. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. У. М. Ігнатоўскі. Мінск "Беларусь" 1992 3. Гісторыя Беларусі. Навуковае выданне. Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі. Мінск, Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1994 4. Нарыс гісторыі Беларусі. Г. Сагановіч. 2001 Слухаць як падкаст: https://belarushistory.buzzsprout.com/ Афіцыйная суполка у Telegram: https://t.me/BelarusHistoryChannel Падтрымаць праект: https://capu.st/gstoryya-belarus